Юрый Васілевіч Сіланцьеў
скрыпач, кампазітар, дырыжор From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Васілевіч Сіла́нцьеў[2] (руск.: Юрий Васильевич Силантьев; 10 красавіка 1919 — 20 лютага 1983) — савецкі кампазітар, скрыпач, дырыжор. Народны артыст СССР (1975).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Екацерынадар (сучасны Краснадар у Расіі), па іншых звестках[3] — у сяле Прамзіно Алатырскага павета Сімбірскай губерні. У 1940 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класу скрыпкі А. І. Ямпольскага. З 1940 года артыст аркестра і дырыжор Ансамбля песні і танца НКДБ СССР. У 1947—1953 гадах канцэртмайстар і асістэнт дырыжора Опернага аркестра Усесаюзнага радыёкамітэта. У 1953—1958 гадах працаваў у Сімфанічным аркестры Маскоўскай філармоніі. З 1958 года — мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Эстрадна-сімфанічнага аркестра Усесаюзнага радыё і Цэнтральнага тэлебачання.
Remove ads
Творчасць
Аўтар музычных твораў розных жанраў. Сярод іх араторыя «Ленін» (на словы У. Маякоўскага, 1970), рапсодыя «Адыгейскі зафак» (1973), «Камсамольская сімфонія» (1976), Балет «Юнацтва» (1977) і інш.
З аркестрам гастраляваў за мяжой (Чэхаславакія, ГДР, Румынія, Польшча, Фінляндыя, Партугалія і інш.). Аркестр пад кіраўніцтвам Юрыя Силантьева удзельнічаў у агучванні фільмаў «Беражыся аўтамабіля», «Дзяўчаты», «Семнаццаць імгненняў вясны», «Сем старых і адна дзяўчына» і інш.
Remove ads
Зноскі
- Силантьев Юрий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Силантьев Юрий Васильевич // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads