Юрый Васільевіч Бондараў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юрый Васільевіч Бондараў
Remove ads

Юрый Васільевіч Бондараў (15 сакавіка 1924, Орск — 29 сакавіка 2020, Масква) — рускі празаік, сцэнарыст і грамадскі дзеяч. У аповесці «Батальёны просяць агню» (1957) і рамане «Гарачы снег» (1969) паказвае Вялікую Айчынную вайну вачамі рускага салдата. Перажыванні рускага чалавека, які прайшоў вайну, паказаны ў раманах «Цішыня» (1962), «Бераг» (1975), «Выбар» (1980). Адзін са стваральнікаў гераічнай кінаэпапеі аб Вялікай Айчыннай вайне «Вызваленне» (19701972).

Хуткія факты Вонкавыя выявы ...
Хуткія факты Юрый Бондараў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Юрый Васільевіч Бондараў нарадзіўся 15 сакавіка 1924 года ў горадзе Орск (цяпер Арэнбургскай вобласці) у сям’і Бондарава Васіля Васільевіча (1896—1988), народнага следчага, і Бондаравай Клаўдзіі Іосіфаўны (1900—1978). У 1931 годзе яны пераехалі ў Маскву.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (з жніўня 1942 года), малодшы лейтэнант. Скончыў Чкалаўскае артылерыйскае вучылішча і Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага (1951).

Дэбютаваў у друку ў 1949 годзе. Першы зборнік апавяданняў «На вялікай рацэ» выйшаў у 1953 годзе. Аўтар апавяданняў (зборнік «Позна ўвечары», 1962), аповесцяў «Юнацтва камандзіраў» (1956), «Батальёны просяць агню» (1957; тэлесерыял «Батальёны просяць агню» па матывах аповесці, 1985), «Апошнія залпы» (1959; аднайменны фільм, 1961), «Сваякі» (1969), раманаў «Гарачы снег» (1969), «Цішыня» (1962; аднайменны фільм, 1964), «Двое» (працяг рамана «Цішыня»; 1964), «Бераг» (1975; аднайменны фільм, 1984).

Аўтар сцэнарыя фільма, знятага паводле рамана «Гарачы снег» (1972). Адзін з аўтараў сцэнарыя кінаэпапеі «Вызваленне» (1970).

Дэпутат Савета нацыянальнай ВС СССР 11-га склікання (1984—1989) ад Карачаева-Чаркескай аўтаномнай вобласці. Член ЦК Кампартыі РСФСР (1990—1991). У 1991 годзе падпісаў зварот «Слова да народу».

Быў членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Раман-газета». З 2001 года быў членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Свет адукацыі — адукацыя ў свеце».

Remove ads

Творы

Раманы

• Батальёны просяць агню (1957)
• Цішыня (1962)
• Двое (1964)
• Гарачы снег (1969)
• Бераг (1975)
• Выбар (1980)
• Гульня (1985)
• Спакуса (1991)
• Непраціўленне (1996)
• Бярмудскі трохвугольнік(1999)
• Без міласэрнасці (2004)

Аповесці

• Юнацтва камандзіраў (1956)
• Апошнія залпы (1959)
• Сваякі (1969)

Зборнік апавяданняў

• Позна ўвечары (1962)

Цыкл мініяцюр

• Імгненні (1977)

Кнігі літаратурных артыкулаў

• Пошук праўды (1976)
• Погляд у біяграфію (1977)
• Захавальнікі каштоўнасцяў (1978)
• Дыялогі аб формулах і прыгажосці (1990)
Remove ads

Кнігі і літаратура пра Бондарава

• Міхайлаў В. «Юрый Бондараў» (1976)
• Гарбунова Е. «Юрый Бондараў» (1989)
• Корабаў В. «Юрый Бондараў» (1984)
• Ідашкін Ю. «Юрый Бондараў» (1987)
• Федзь Н. «Мастацкія адкрыцця Бондарава» (1988)
• Сарокін В. Прыгажосць мудрасці. У кн. Крыўда і боль.: Нарысы, М., 2002.

Зноскі

1. Бондарев Юрий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

2. Jurij Bondarev // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Бондарев Юрий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Бондарев Юрий Васильевич // ПроДетЛит — 2019.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads