Юрый Віктаравіч Тышкевіч

беларускі мастак-графік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Віктаравіч Тышкевіч (8 сакавіка 1929(1929-03-08), Менск27 кастрычніка 1983(1983-10-27)) — беларускі мастак-графік.

Хуткія факты Юрый Віктаравіч Тышкевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1950)[1], Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1960).

Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 года.

Творчасць

Працаваў у розных тэхніках і жанрах станковай графікі (каляровай і чорна-белай лінагравюры, аўталітаграфіі, афорта і інш.). Творы вызначаюцца яркай вобразнасцю, лаканічнасцю кампазіцыйных рашэнняў, дакладнасцю і выразнасцю ліній: «Магілёўская шаша» (1959), «Красавіцкае сонца» (1960), «Кастрычнік» (1962), «Праталіны» (1964), «Хата Я. Купалы» (1974), «Беларускія далі» (1980), «Дарогамі Беларусі» (1982) і інш. Аўтар серый: «Цаліна індустрыяльная» (1964), «Мужнасць» (1967), «На радзіме Я. Купалы» (1968), «Гарады і гады» (1968—69), «Мой горад Мінск» (1970—73), «Беларускі трактарны» (1980), трыпціха «Белая бяроза» (1966).

Remove ads

Літаратура

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads