Ежы Гажыч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ежы Гажыч, або Ягор (Юрый) Яўгенавіч Гажыч (польск.: Jerzy Gażycz; 1819 — 1877) — дзяржаўны службовец.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Гажычаў (Гажыцаў) харвацкага або венгерскага паходжання. Нарадзіўся ў сям’і Яўгена Гажыча і Кацярыны з Гансоўскіх[1].
У 1846 г. патрыёты пад кіраўніцтвам Людвіка Мераслаўскага рыхтавалі паўстанне. З мэтай яго падрыхтоўкі ў Брэсцкі павет прыбыў эмісар Мераслаўскага студэнт Берлінскага ўніверсітэта Ёган Рэр. Эмісара і яго сябра-паплечніка, мясцовага памешчыка Апаліна Гофмайстэра ветліва прымалі ў многіх маёнтках Брэсцкага павета, у тым ліку і ў Сегенеўшчыне, якая належала Гажычу. Пасля арышту Ёгана Рэра брэсцкія шляхцічы Апалін Гофмайстэр і Юзаф Багуслаўскі былі сасланы разам з ім на катаргу ў Сібір, а астатнія памешчыкі, якія прымалі эмісара, у т.л. Ягор Гажыч, апынуліся пад паліцэйскім наглядам[1].
Маршалак шляхты Брэсцкага павета ў 1857—1864 гадах. У час паўстання 1863 года арыштоўваўся за тое, што ўгаворваў сялян далучыцца да паўстання[2].

Пахаваны на могілках у Воўчыне разам з жонкай.
Remove ads
Сям’я
У шлюбе з Канстанцыяй з Якубоўскіх (1818—1888).
Старэйшы сын Вітольд Гажыч (1841—1864) у час паўстання 1863 года быў камісарам Лідскага павета, за што быў асуджаны да 20 гадоў катаргі[2].
Малодшы сын Канстанцін (1848—1900) у 1878 г. ён ажаніўся з Марыяй з Хшаноўскіх (1860—1935), якая ў будучым стала вядомай мастачкай[1].
Зноскі
- Александр Ильин, Елена Игнатюк. Повстанцы Гажичи
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads