Юрый Дзмітрыевіч Сіроткін
вучоны ў галіне лесаводства From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Дзмітрыевіч Сіро́ткін[1] (14 мая 1926 — 29 кастрычніка 1998) — вучоны ў галіне лесаводства, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1958), прафесар (1982). Заслужаны лесавод БССР (1980).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Каган (Бухарская вобласць Узбекістана). У 1950 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. З 1957 года працаваў у ім на кафедры лясных культур і глебазнаўства (у 1970—1982 гадах — загадчык кафедры). У 1960—1965 гадах — дэкан лесагаспадарчага, 1965—1972 — завочнага факультэтаў інстытута.
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па штучным аднаўленні лясоў і пытаннях павышэння і прадукцыйнасці на аснове лесазнаўства і лясной інтрадукцыі. Аўтар шэрагу патэнтаў.
Сярод апублікаванага:
- Плоды и семена лиственных древесных растений. — Мн., 1967 (разам з М. Дз. Несцяровічам і Н. І. Чакалінскай)
- Лесные и аллейные культуры тополей // Лесоведение и лесное хозяйство : республиканский межведомственный научный и научно-технический сборник. — Вып. 1 — Минск: Вышэйшая школа, 1969. — С. 120—126.
- Псевдотсуга в культурах Белоруссии / Ю. Д. Сироткин, Л. М. Сероглазова // Лесоведение и лесное хозяйство : республиканский межведомственный сборник. — Минск: Вышэйшая школа, 1970. — Вып. 3. — С. 86—93.
Remove ads
Узнагароды і званні
- Заслужаны лесавод БССР (1980)
- Дзяржаўная прэмія БССР (1976).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads