Юрый Карыятавіч
(пам. 1374) князь падольскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Карыятавіч або Георгій (не раней за 1330 — не раней за 1374 і не пазней за сакавік 1375) — вялікалітоўскі арыстакрат з дынастыі Гедзімінавічаў.
Праверыць інфармацыю. |
Remove ads
Біяграфія
Лічыцца старэйшым сынам князя Карыята Гедзімінавіча[2]. Разам з братамі ўдзельнічаў у бітве на Сініх Водах у 1362 годзе.
Актыўна ўдзельнічаў падзеле Галіцка-Валынскага княства. Польскі кароль Казімір III прызнаваў уладу літоўскіх князёў над некаторымі землямі Галіцка-Валынскага княства[3], у тым ліку Юрыя, якія яны занялі па дагаворы падпісаным у 1352 годзе. Юрый і яго брат Аляксандр Карыятавіч уступілі ў канфлікт са сваімі дзядзькамі Кейстутам і Любартам у пачатку 1360-х гадоў. Юрый і Аляксандр былі выгнаны са сваіх зямель каля 1362 года. Яны ўцяклі ў Польшчу, дзе жылі пры двары Казіміра ІІІ.
У 1374 годзе Юрый запрошаны на княжанне ў Малдаўскае княства і пабудаваў сталіцу ў Сучаве. 3 ліпеня 1374 года Юрый Карыятавіч выдаў у Бырладзе грамату, на якой ён пазначаны ўладаром Малдаўскай зямлі. Паводле некаторых крыніц, у яго ўладарства Малдова пашырыла свае межы да Чорнага мора[4].
Пазней, Юры быў атручаны валашскімі баярамі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads