Юрый Віктаравіч Кітурка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Віктаравіч Кітурка (нар. 17 снежня 1964, Гродна) — беларускі гісторык і музейны дзеяч. Кандыдат гістарычных навук (2001)[1]. Дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея з 2003 года[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 17 снежня 1964 года ў Гродне[2]. У 1990 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы[3]. Больш за год выкладаў гісторыю рэлігіі ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі[3].
З 1991 года працуе ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі — спачатку экскурсаводам, затым навуковым супрацоўнікам. У 2001 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[1]. З 2003 года займае пасаду дырэктара музея[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўныя напрамкі даследаванняў — гісторыя Гродзеншчыны[1], беларуска-польскія адносіны канца XIX — пачатку XX ст., гісторыя ўзбраення[2].
Сям’я
Жонка — Ірына Фёдараўна Кітурка (нар. 1970), гісторык, доктар гістарычных навук, з 2017 года — рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы. Ёсць сын, які таксама скончыў гістарычны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы[4].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads