Юрый Уладзіміравіч Васілевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Уладзіміравіч Васілевіч (нар. 4 мая 1950, в. Селаўшчына, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела, тэхнічнай акустыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (1997).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1972; аспірантура, 1976).
Працаваў у Навукова-даследчым інстытуце прыкладных фізічных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976—1993, лабараторыя вібраакустыкі, загадчык лабараторыі), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1993, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Тэарэтычная механіка», прафесар; з 1998 — кафедра «Супраціўленне матэрыялаў машынабудаўнічага профілю», загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка метадаў рашэння задач механікі дэфармуемага цвёрдага цела, тэхнічных рашэнняў па шума- і вібразасцярозе будынкаў, машын, тэхнічных аб’ектаў.
Remove ads
Бібліяграфія
- Трехмерные задачи теории упругости и термоупругости для ортотропного полупространства : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.02.04 / Василевич Юрий Владимирович. — Минск, 1992.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads