Селаўшчына
вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Се́лаўшчына[1] (трансліт.: Sielaŭščyna, руск.: Селовщина) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за б км ад Бярозы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Remove ads
Гісторыя
Вядома ў XVIII ст. як маёнтак Сейлаўшчына ў Берасцейскім ваяводстве, які ротмістр Пётра Сербіеўскі завяшчаў кляштару картэзіянцаў у Бярозе.
Пад уладай Расійскай імперыі
Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года пад назвай Селаўшчызна ў Сялецкай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Вёска межавала з выселкам і сядзібай той жа назвы, а таксама з вёскай, у якой дзейнічаў хлебазапасны магазін, і аколіцай Лазова. У 1905 годзе чыгуначная будка Селаўшчына з 4 жыхарамі адносілася да Бярозаўскай воласці.
Найноўшы час
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы. З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Самойлавіцкім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну загінулі 6 воінаў-землякоў. З 1964 года ў Бярозаўскім сельсавеце (цэнтр — г. Бяроза). Паводле перапісу 1970 года мелася ферма, вёска Лазова ў саўгасе «Прамень».
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- 1897 — 32 двары, 214 жыхароў, у выселку — 1 двор, 5 жыхароў, у сядзібе — 2 двары, 34 жыхары, у вёсцы Лазова — 8 двароў, 52 жыхары, у аколіцы Лазова — 17 двароў, 106 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 85 двароў, 158 жыхароў.
Remove ads
Вядомыя асобы
- Юрый Уладзіміравіч Васілевіч (нар. 1950) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела, тэхнічнай акустыкі.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 мая 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 19 (1789).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads