Юрый Усеваладавіч Мацюшка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Усеваладавіч Мацюшка (3 ліпеня 1944, Баранавічы — 7 сакавіка 2022, Баранавічы) — беларускі паэт, аўтар песень, фармацэўт.

Хуткія факты Юрый Усеваладавіч Мацюшка, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Юрый Усеваладавіч Мацюшка нарадзіўся 3 ліпеня 1944 г. у горадзе Баранавічы.

Скончыў фармацэўтычны факультэт Віцебскага медыцынскага інстытута. З 1967 г. працаваў у аптэках г. Пінска і г. Баранавічы, з 1977 г. — у абласным спецыялізаваным прадпрыемстве «Медтэхніка» ў г. Баранавічы.

У 1980-я гг. прымаў актыўны ўдзел у стварэнні і дзейнасці Баранавіцкага літаратурнага аб’яднання «Плынь».

Публікаваўся ў мясцовых газетах «Наш край», «Шаг», часопісах «Нёман», «Новая Немига литературная». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Памёр 7 сакавіка 2022 года.

Remove ads

Творчасць

Аўтар зборнікаў вершаў «Всё, что есть…» (2003), «Сквозь призму собственного я…» (2008), «Разговоры у костра» (2008), «Походные стихи» (2009), «По поводу…» (2010), «Звучащее время» (2010).

Вершы Юрыя Мацюшкі — гэта надзвычайна яскравае адлюстраванне свету з глыбокім выражэннем настрою, пачуццяў, эмоцый. У мяккіх і смутных інтанацыях выяўляецца сапраўдная любоў да прыроды, да жыцця з усімі яго сонечнымі прасторамі і цяжкапраходнымі цяснінамі. Сапраўдная паэзія не падпарадкоўваецца часу, а жыццё чалавека, на жаль, занадта кароткае, каб губіць карысныя кроплі-секунды ў пустапорожнім, ілжывым, змрочным. На вершы Ю. Мацюшкі напісана больш 30 песень, якія выконваюцца бардамі.

Remove ads

Узнагароды

Удзельнічаў у літаратурных конкурсах.

У 2009 годзе стаў лаўрэатам міжнароднага конкурса «За свет без войн і гвалту» (Польша-Германія).

У 2010 годзе стаў лаўрэатам «Галерэі абранага верша» (Масква).

Узнагароджаны дыпломам імя В. Мандэльштама, залатым медалём імя А. Грыбаедава, дыпломам міжнароднага паэтычнага конкурса «Залатая Страфа — 2010».

Творы

  • Матюшко, Ю. Всё то, что есть… : стихи / Юрий Матюшко. — Барановичи : Общественная организация "Творческое объединение «Светлица», 2003. — 100 с.
  • Матюшко, Ю. Сквозь призму собственного я… : стихи / Юрий Матюшко. — Минск : Ковчег, 2008. — 108 с.
  • Матюшко, Ю. Разговоры у костра : рассказы / Юрий Матюшко. — Барановичи : ООО «Нептун», 2008. — 220 с.
  • Матюшко, Ю. Походные стихи : стихи / Юрий Матюшко. — Минск : Ковчег, 2009. — 128 с.
  • Матюшко, Ю. Звучащее время : стихи / Юрий Матюшко. — Минск : Ковчег, 2010. — 140 с.
  • Матюшко, Ю. По поводу… : стихи / Юрий Матюшко. — Минск : Ковчег, 2010. — 144 с.
Remove ads

Зноскі

Літаратура аб жыцці і творчасці Ю.Мацюшка

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads