Юрыс Алунан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрыс А́лунан (лат.: Juris Alunāns; 13 мая 1832, маёнтак Яункалснава, Латвія — 18 красавіка 1864) — латышскі паэт і грамадскі дзеяч; заснавальнік нацыянальнай пісьмовай паэзіі.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Тартускі ўніверсітэт (1861). 3 1862 г. рэдактар першай латышскай газеты («Пецярбургская газета»). Аўтар зборніка «Песенькі» (1856, пераклады класікаў сусветнай паэзіі), эпіграм. Складальнік зборніка навукова-папулярных артыкулаў «Двор, прырода і сусвет» (т. 1—3, 1859—61), у якім змешчаны матэрыялы па геаграфіі, гісторыі Расіі, мовазнаўстве. У вершах выступаў супраць самадзяржаўя, клерыкалізму, абуджаў нацыянальную самасвядомасць латышскага народа, удасканальваў нацыянальную латышскую мову.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- Juris Andrejevič Alunāns // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads