Свята-Юр’еў манастыр
манастыр у Вялікім Ноўгарадзе, Расія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Юр’еў манастыр — адзін з самых старажытных манастыроў Расіі. У мінулым — духоўны цэнтр Наўгародскай рэспублікі, цяпер — дзеючы мужчынскі манастыр Рускай Праваслаўнай Царквы. Знаходзіцца ў 5 км ад Вялікага Ноўгарада на беразе ракі Волхаў паблізу возера Ільмень. Закладзены пры Яраславе Мудрым. Да канца 15 ст. — найбагацейшы духоўны цэнтр. Пасля далучэння Ноўгарада да Масквы вялікая частка уладанняў Юр’еўскага манастыра была канфіскавана. Георгіеўскі сабор (пачаты ў 1119 годзе, майстар Пётр) — 6- слупны, выцягнутых прапорцый, з трохгаловым завяршэннем, унутры — фрагменты фрэсак 12 ст. Іншыя пабудовы Юр’ева манастыра адносяцца да 19 ст.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Юр’еў манастыр
- Юр’еў манастыр (фотагалерэя)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads