Юрый Іванавіч Шэфер
акцёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Іванавіч Шэфер (17 кастрычніка 1922, ст. Урбах, цяпер Савецкі раён, Саратаўская вобласць, РСФСР) — расійскі і беларускі акцёр. Заслужаны артыст БССР (1980).
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў 1940-1941 гадах у Свярдлоўскім тэатральным вучылішчы. Працаваў у тэатрах Новасібірска («Чырвоная паходня»), Новакузнецка, Калініна, Сімферопаля, Нарыльска, Грознага. З 1971 г. у Гомельскім абласным драматычным тэатры. Акцёрскай індывідуальнасці Ю. Шэфера ўласцівыя яркі сцэнічны тэмперамент, дакладнасць сацыяльна-псіхалагічных характарыстык вобразаў, выразнасць малюнка ролі.
Найбольш значныя работы ў Гомельскім тэатры:
- Яга («Атэла » У. Шэкспіра),
- Вяршынін («Тры сястры» А. Чэхава),
- Малахаў («Апошняя інстанцыя» М. Матукоўскага),
- Клеон («…Забыць Герастрата! » Р. Горына),
- Дзявятаў («Мы, якія ніжэй падпісаліся» А. Гельмана),
- Брызгалаў («Кафедра» В. Урублеўскай ),
- Летапісец («Гора і слава» («Русь Кіеўская») А. Петрашкевіча),
- Казьмін («Апошні наведвальнік» У. Дазорцава ),
- Васіль («Вечар» А. Дударава),
- Таланаў («Нашэсце» Л. Лявонава).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads