Юрый Мікалаевіч Скарэнка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Мікалаевіч Скарэнка (нар. 18 чэрвеня 1956, г. Чарняхоўск, Калінінградская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Юрый Мікалаевіч Скарэнка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1978 годзе архітэктурны факультэт БДПА, у 1985 годзе курсы павышэння кваліфікацыі Маскоўскага архітэктурнага інстытута. У 19781985 гадах працаваў архітэктарам, старэйшым архітэктарам у «БелНДІПгорадабудаўніцтва», у 19861989 гадах старэйшым эксперт-архітэктарам у Дэмакратычнай Рэспубліцы Емен. З 1989 па 1992 — кіраўнік групы ў «БелНДІПгорадабудаўніцтва». З 1992 па 2009 працаваў ва ўласнай майстэрні, распрацоўваючы праекты інтэр’ераў, індывідуальныя жылыя дамы. З 2009 года галоўны архітэктар ЧТУП «Квадра».

Член Саюза архітэктараў Беларусі, член праўлення.

Remove ads

Творчасць

Аўтар генеральных планаў гарадоў Вілейка (аўтарскі калектыў), Добруш, Мядзел (Беларусь); планаў развіцця Глінкаўскага і Дзямідаўскага раёнаў (Расія); генпланаў г. Эль-Гайда (Емен), ПДП жылых раёнаў гарадоў: Адэн, Шэйх-Асман, Эль-Мукала (Емен); горадабудаўнічага БНіПа Емена (раздзелы транспарту і ПДП); шматлікіх праектаў індывідуальных жылых дамоў і іх інтэр’ераў.

Узнагароды

Узнагароджаны граматамі за прафесійнае майстэрства, Ганаровай граматай Рэспублікі Емен.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads