Добруш
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
До́бруш[3] (афіц. транс.: Dobruš) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Добрушскага раёна, на р. Іпуць. За 28 км ад Гомеля, чыгуначная станцыя на лініі Гомель—Унеча (Расія), аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Гомелем, Веткай, Церахоўкай, Навазыбкавым (Расія). Насельніцтва 18 760 чал. (2017)[4].
Remove ads
Назва
Назва Добруша — спадчына мясцовага балцкага насельніцтва, якое таксама дало назвы такім рэчкам, што знаходзяцца навокал Добруша, як Чачора, Рэкта, Гжунь, Ачоса. Згодна з лінгвістам Ул. Тапаровым, верхнедняпроўскія гідронімы тыпу Дабрэйка, Добрыч, Дубрыч паходзяць ад балцкіх каранёў *dubur-, *daubur-, якія выкарыстоўваюцца ў словах, звязаных з паглыбленымі месцамі (у рацэ, на дарозе, у лесе). У Літве вядомыя некалькі гідронімаў Dabr-upis, антрапонім Dabrišius. У літоўскай мове утваральнік -š- з’яўляецца даволі прадуктыўным і надае слову значэнне суаднесенасці з нейкай аднастайнай сукупнасцю. Балцкая форма назвы Добруша аднаўляецца як Dabrušis. Узнікненне такой назвы ў гэтым месцы, ля р. Іпуць, магчыма, было матывавана наяўнасцю віроў ці асабліва глыбокіх месцаў у рацэ.[5]
Remove ads
Гісторыя
Вядомы з 1560 года як вёска Гомельскага староства Рэчыцкага павета Вялікага Княства Літоўскага[6]. З 1565/66 г. у Менскім ваяводстве. У 1640-я гады у Добрушы было 9 двароў, 3 службы.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Добруш апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. З 1777 года сяло Вылеўскай воласці Беліцкага павета, цэнтр Добрушскай эканоміі, якая аб’ядноўвала 14 навакольных вёсак. Налічваў 87 двароў. Тут працавала сукнавальня, вадзяны млын, існавала карчма. У 1775 годзе ў Добрушы збудавалі палатняна-парусінавую мануфактуру, пазней мукамольную і ліцейную мануфактуры і цукровы завод. Належаў графу П. А. Румянцаву-Задунайскаму
У 1834 годзе Добруш перайшоў да князя І. Ф. Паскевіча. З 1852 года ў Гомельскім павеце. У 1870 годзе Паскевічы заснавалі ў Добрушы папяровую фабрыку, на якой пачала працаваць першая ў Беларусі электрычная станцыя. У 1886 годзе ў Добрушы было 185 двароў, існавалі царква, школа, бальніца, гандлёвыя рады. У 1887 годзе адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя Палескіх чыгунак, пасля чаго Добруш атрымаў значны штуршок у развіцці.
У пачатку XX ст. у мястэчку жыло 2,5 тыс. чалавек. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі ўвайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала Добруш разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе вярнуўся ў склад БССР, атрымаў афіцыйны статус рабочага пасёлка, цэнтр раёна. У 1927—1935 гг. уваходзіў у склад іншых раёнаў. У жніўні 1927 года атрымаў статус горада. З 1935 года зноў цэнтр раёна.
Са жніўня 1941 па кастрычнік 1943 года знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
16 мая 1957 года ў гарадскую рысу уключаны пасёлак Вадапой Жгуна-Будскага сельсавета[7].
У сакавіку 1963 года атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання.
Remove ads
Насельніцтва
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, цэлюлозна-папяровай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Добруш» (зараз разбурана).
Сімвалы
Горад мае свой гімн: аўтарам слоў з'яўляецца паэт Мікалай Мікалаевіч Ждановіч, а музыкі — Рыгор Козыраў (дырэктар Добрушскай дзіцячай музычнай школы)[10].
Культура
- Добрушскі раённы краязнаўчы музей
- газета «Добрушскі край»
Славутасці
- Гістарычная забудова горада (кан. XIX — пач. XX стст.)
- Свята-Мікалаеўскі сабор (1995)
- Комплекс будынкаў папяровай фабрыкі (1870), пр. Луначарскага, 8 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000234
- Будынак былой школы для вучняў работнікаў папяровай фабрыкі (1909), вул. К. Маркса, 1 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000235
- Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (1-е тысячагоддзе да н.э. — 1-е тысячагоддзе н.э.), 3 км ад горада, урочышча Літвецкае альбо Змееў Курган —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000236
- Жылы дом працаўнікоў паперні (XIX/XX ст.).
- Будынак музея (1885).
- Будынак шпіталя (2-я пал. 19 ст.)
- Магіла Героя Савецкага Саюза Ф. М. Хлуднева (1944), на могілках —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000231
- Брацкая магіла (1943), вул. Гагарына —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000232
- Брацкая магіла (1918), вул. Лазо —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000233
- Брацкая магіла (1941—1944), пр. Луначарскага, у парку —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000237
- Брацкая магіла (1941—1944), вул. Чырвонаармейская —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000238
- Брацкая магіла (222 воіны Савецкай Арміі) (1941—1944), на могілках —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000239
- Брацкая магіла (48 воінаў Савецкай Арміі і партызан) (1941—1944), на могілках —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000240
- Магіла ахвяр фашызму (1941) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000837
- Геалагічнае агаленне крышталічных парод у Добрушы — помнік прыроды рэспубліканскага значэння
Страчаная спадчына
- Царква (канец XIX ст.).
Remove ads
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Іван Мікалаевіч Бакуцкі (нар. 1913) — савецкі скульптар.
- Пётр Мікалаевіч Бухонка (1906—1944) — Герой Савецкага Саюза.
- Аркадзь Іванавіч Вольскі (1932—2006) — савецкі і расійскі грамадскі дзеяч.
- Мікалай Мікалаевіч Ждановіч (нар. 1957) — беларускі паэт, празаік і журналіст.
- Фёдар Якаўлевіч Кухараў (1924—1946) — Герой Савецкага Саюза.
- Павел Віктаравіч Мажэйка (1911—1987) — Герой Савецкага Саюза.
- Рыгор Дзянісавіч Мухін (1901—1992) — Герой Савецкага Саюза.
- Павел Мінаевіч Раманаў (1905—1944) — Герой Савецкага Саюза.
- Ілья Архіпавіч Уласенка (1902—1963) — Герой Савецкага Саюза.
- Міхаіл Рыгоравіч Чыжэўскі (1896—1964) — вучоны ў галіне земляробства, доктар сельскагаспадарчых навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР[11].
- Рыма Іванаўна Шаршнёва (1925—1942) — саветска партызанка, одна з нямногіх жанчын, якія закрылі сваім целам амбразуру дзота.
Remove ads
Галерэя
- Куток старога Добруша
- Свята-Мікалаеўскі сабор
- Мемарыял загінулым у Вялікай Айчыннай вайне (2005, арх. І. В. Дзямура)
- Бераг Іпуці
- Бераг Іпуці
- Вуліца горада
- Забудова пр. Паскевіча
- Чыгуначная станцыя
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads