Юлія Міхайлаўна Чурко
беларускі мастацтвазнавец, тэарэтык балету From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юлія Міхайлаўна Чурко (21 ліпеня 1936 ці 1936[1], Ленінград — 13 лютага 2025) — беларускі мастацтвазнавец, балерына, пісьменнік. Доктар мастацтвазнаўства (1973), прафесар (1974). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1991). Член Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (1954), Беларускага саюза музычных дзеячаў (1988)[3].
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Журналістыка» ў 1960 годзе і Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (аспірантура, 1963)[3].
Працавала артысткай балета ў Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета (1954—1960, артыстка балета), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1963—1972, младшы, старшы навуковы супрацоўнік), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1972—1979, загадчык кафедры, прафесар), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (з 1979, факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва, кафедра харэаграфіі, прафесар, у 1979—1994 — загадчык кафедры)[3].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Сярод навуковых інтарэсаў мастацтвазнаўства, эстэтыка, балет, харэаграфія, фальклор[3].
Узнагароды і прэміі
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) — за даследаванне «Музычны тэатр Беларусі» ў 3-х тамах, апублікаванае ў 1993—1997 гадах, прэміі імя К. Крапівы (1996). Узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай СССР (1980)[3].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads