Юрый Іванавіч Раманаў

архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Іванавіч Раманаў (нар. 21 сакавіка 1949, г. Сцепанаван, Арменія) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Юрый Іванавіч Раманаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1971 годзе Днепрапятроўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі А. Пятроў, В. Гарбаносаў, Я. Яшунскі, К. Рудакоў і інш.). У 1971—1977 працаваў у праектным інстытуце «ПрамНДІпраект» ў г. Жоўтыя Воды Днепрапятроўскай вобласці; у 1977—1981 гадах у праектным інстытуце «Гроднаграмадзянпраект»; у 1981—1984 гадах у Гродзенскіх мастацка-вытворчых майстэрнях; у 1986—1988 гадах на гродзенскім вытворча-рэкламным камбінаце; у 1988—1992 гадоў у кааператыве апрацоўчых работ і добраўпарадкавання «Дэкор»; у 1992—2001 гадах у гродзенскім творчым аб’яднанні «Альянс-Арт». З 2003 года выкладае архітэктурныя дысцыпліны ў Гродзенскім дзяржаўным політэхнічным каледжы.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў Гродне.

Remove ads

Творчасць

Thumb
Гасцініца «Гродна»

Асноўныя працы: рэканструкцыя гідраметалургічнага завода «УсходГАК[ru]» у горадзе Жоўтыя Воды, Украіна (1975); аўтавакзал у горадзе Жоўтыя Воды, Украіна (1976); база адпачынку заводу «Электорон» на рацэ Інгулец, Украіна (1977); адміністрацыйна-бытавы камбінат шыфернага завода ў горадзе Рыбніца, Малдова (1977); навучальна-лабараторны корпус Днепрапятроўскага палітэхнікума ў горадзе Жоўтыя Воды, Украіна (1977); планіроўка і забудова эксперыментальнага жылога раёна «Румлёва» ў Гродна (1980; сааўтары Ю. Патапаў, І. Мазнічка, У. Лытаў, С. Паўлаў); водалячэбніца санаторыі «Беларусь» у горадзе Друскінінкай, Літва (1981; сааўтары Ю. Патапаў); гасцініца «Гродна» ў горадзе Гродна (1981; сааўтары Ю. Патапаў, У. Еўдакімаў, В. Папоў); праектаванне жылых дамоў для індывідуальнай забудовы, інтэр’ераў, ландшафту і добраўпарадкавання жылых і грамадскіх аб’ектаў.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads