Друскенікі

горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Друскенікіmap
Remove ads

Друске́нікі[2], таксама Друскінінкай (літ.: Druskininkai) — горад у Алітускім павеце Літвы, на рацэ Нёман. Каля граніцы з Беларуссю і Польшчай. Размешчаны за 129 км ад Вільні, за 42 км ад Гродні. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія. Курорт.

Хуткія факты Друскенікі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Друскенікі (ст.-бел. Друскеники) датуецца 1563 годам і змяшчаецца ў метрыцы Вялікага Княства Літоўскага. Тым часам археалагічныя даследаванні выявілі на месцы сучаснага горада існаванне прускіх паселішчаў. Відаць, тут нават існаваў прускі горад, які ў 1308 годзе згарэў, пасля чаго наваколле абязлюдзела. З 1413 года мястэчка Друскенікі ў складзе Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.

У 1794 годзе Друскенікі атрымалі статус курорта, пасля таго, як уласны ўрач караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага пацвердзіў лекавыя ўласцівасці мясцовых мінеральных крыніц.

У Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Друскенікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі У 1837 годзе паводле загаду расійскага імператара Мікалая I тут пачалося будаўніцтва курортных пабудоў. Хутка курорт атрымаў вялікую папулярнасць.

У 1878—1879 гадах у Друскеніках збудавалі 150 жылых будынкаў для размяшчэння наведвальнікаў курорта. У 1865 годзе тут узвялі праваслаўную царкву-мураўёўку.

Найноўшы час

За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Друскенікі абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[3]. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, у студзені занята Чырвонай Арміяй. У канцы лютага — пачатку сакавіка 1919 года пад кантролем войскаў Літвы[3]. У выніку польска-літоўскай вайны адышлі да Польшчы.

У Польскай Рэспубліцы Друскенікі былі цэнтрам гарадской гміны ў Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства. У 1934 годзе ў Друскенікі была пракладзена чыгунка (адгалінаванне ад станцыі Парэчча).

У 20-х чыслах верасня 1939 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[3]. У лістападзе 1939 года Друскенікі былі далучаны да Беларускай ССР. У 1940 годзе — цэнтр сельскага і пасялковага саветаў у Парэцкім раёне Беластоцкай вобласці БССР. 1—2 кастрычніка 1940 года горад быў перададзены Літоўскай ССР. З 22 чэрвеня 1941 года да першай паловы ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года Друскенікі ўтвараюць асобную адміністрацыйную адзінку, якой кіруе непасрэдна літоўскі ўрад.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Remove ads

Клімат

Клімат Друскенікаў вызначаецца прахалодай. У летнія месяцы паветра рэдка праграецца вышэй +22 °C. Узімку — у сярэднім да −3 °C. Аднак, нягледзячы на такі тэмпературны рэжым, турысты прыязджаюць сюды ўвесь год, бо бальнеялагічныя цэнтры, дзе можна аздаравіцца, адкрыты цэлы год.

Больш інфармацыі Клімат Друскінінкая, Паказчык ...
Remove ads

Славутасці

Thumb
Царква Гаўрылы Заблудаўскага
  • Забудова драўляная курортная: вілы Амега, Імперыял, Керсноўскіх, Маўр, Маркевічаў.
  • Касцёл Маці Божай Шкаплернай (1912—1931)
  • Касцёл Святога Барталамея ў Ротніцы (1910)
  • Магіла Яна Чачота ў Ротніцы
  • Могілкі хрысціянскія
  • Царква ў Гонар Абраза Багародзіцы Усіх Смуткуючых радасць (1856)

Страчаная спадчына

  • Сінагога (XIX ст.)
  • Царква Святога Гаўрылы Заблудаўскага на могілках (1895)
Remove ads

Музеі

Дзейнічаюць 4 музеі (у тым ліку музей Мікалоюса Чурлёніса, парк савецкага мінулага «Грутас»).

Галерэя

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads