Юрый Герасімавіч Рудзько
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Герасімавіч Рудзько (27 чэрвеня 1913, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць — 4 лютага 1948) — беларускі празаік, драматург, нарысіст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 27 чэрвеня 1913 года ў Бабруйску Магілёўскай вобласці. Скончыў у 1933 годзе Беларускі вышэйшы педагагічны інстытут. Працаваў у газеце «Чырвоная змена» і «Літаратура і мастацтва». Друкаваўся з 1931 года[1].
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1947 года[2].
Памёр 4 лютага 1948 года[1]. Пахаваны на Ваенных могілках Мінска[2].
Творчасць

Аўтар аповесцей «Над Одэрам» (нап. 1945), «Сакрэт маладосці» (нап. 1947), «Пястаўская зямля» (1947), зборніка нарысаў «Размова па шчырасці» (з Іларыем Дуброўскім, 1935), п’ес «Канец маскараду» (з У. Стэльмахам, пастаўлена ў 1938), «Дарагі госць» (1950). Асноўныя тэмы пасляваеннай творчасці — Вялікая Айчынная вайна, пасляваеннае будаўніцтва ў вёсцы[1].
Творы перакладзены на рускую і ўкраінскую мовы. Апублікаваны з зборніках «Белорусские рассказы» (Ленінград, 1952) і «Білоруські оповідання» (Кіеў, 1949)[3].
Remove ads
Творы
- Слава дружбе. Мн., 1950.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads