Яблыня ягадная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Яблыня ягадная
Remove ads

Яблыня ягадная[1] (Malus baccata) — лістападныя дрэва, від роду Яблыня (Malus) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Вельмі дробнаплодны від (плады да 1 см дыяметрам) з некалькімі разнавіднасцямі, якія маюць некаторыя марфалагічныя адрозненні і розныя арэалы. Самы зімаўстойлівы ў свеце від яблыні, вытрымлівае маразы да градусаў, расце ў Бураціі[2].

Разнавіднасці

Мае наступныя разнавіднасці[3]:

  • Malus baccata var. baccata (сінонімы: Malus baccata var. sibirica C. K. Schneid., Malus pallasiana Juz., Malus sibirica (Maxim.) Kom..). Раней лічылася асобным відам. У дзікім выглядзе расце ва Усходняй Сібіры і на Далёкім Усходзе, а таксама ў Манголіі, Кітаі і Карэі.
  • Malus baccata var. daochengensis (C.L.Li) Ponomar. — расце ў Кітаі.
  • Malus baccata var. himalaica (Maxim.) C.K.Schneid. (сінонім: Malus rockii Rehder) — раней вылучалася ў асобны від. Расце ў Кітаі, Бутане, Індыі, Непале.
  • Malus baccata var. jinxianensis (J.Q.Deng & J.Y.Hong) Ponomar. — расце ў Кітаі.
  • Malus baccata var. xiaojinensis (M.H.Cheng & N.G.Jiang) Ponomar. — расце ў Кітаі.
Remove ads

Значэнне і выкарыстанне

Некаторыя з разнавіднасцяў прымяняюцца ў азеляненні і полеахоўных лесапалосах. Асобнікі адрозніваюцца непераборлівасцю, высокай ураджайнасцю, нізкаросласцю, аднак гаспадарча-каштоўных сартоў на аснове аднаго толькі гэтага віду, без прыцягнення ў скрыжаванні буйнаплодных формаў іншых відаў, да гэтага часу не выдзелена.

Выкарыстоўваецца таксама ў селекцыі марозаўстойлівых дробнаплодных сартоў — крэбаў.

З гаспадарчага пункту гледжання формы гэтага віду знайшлі шырокае прымяненне як вегетатыўна размножвальныя прышчэпы для больш каштоўных сартоў яблыні, якія вырошчваюцца ў суровых кліматычных умовах.

Галоўнай прыкметай прыналежнасці якой-небудзь формы да гэтага віду, з’яўляецца ападальная па меры паспявання плоду чашачка, якая ва ўсіх астатніх шматлікіх відаў яблыні захоўваецца ў выглядзе чашалісцікаў[4].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads