Ягор Аляксеевіч Герасімаў
беларускі тэнісіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яго́р Аляксе́евіч Гера́сімаў (нар. 11 лістапада 1992[1][2][…], Мінск[2][3]) — беларускі тэнісіст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 11 лістапада 1992 года ў Мінску. Бацька — Аляксей Герасімаў, маці — Валянціна.
Пачаў гуляць у тэніс ва ўзросце шасці гадоў. Першы трэнер — Наталля Валер’еўна Верына[4]. Улюбёнае пакрыццё — хард, улюбёны турнір — Адкрыты чэмпіянат ЗША.
Спартыўная кар’ера
У канцы жніўня 2019 года прайшоў кваліфікацыю Адкрытага чэмпіянату ЗША і ў выніку дабраўся да другога кола. Перамога ў першым коле асноўнай сеткі над паўднёва-афрыканцам Лойдам Харысам стала першай перамогай Герасімава ў асноўнай сетцы турніру Вялікага шлема.
У верасні на Адкрытым чэмпіянаце Санкт-Пецярбурга дайшоў да паўфіналу[5], дзе прайграў Даніілу Мядзведзеву.
Потым на Адкрытым чэмпіянаце Чэнду дайшоў да чвэрцьфіналу.
У кастрычніку ў Маскве на Кубку Крамля дайшоў да 1/8 фіналу, дзе прайграў у трох сэтах Андрэю Рублёву[6].
Remove ads
Рэйтынг на канец года
Год | Адзіночны рэйтынг |
Парны рэйтынг |
2019 | 98 | 1 127 |
2018 | 157 | |
2017 | 149 | 937 |
2016 | 297 | 888 |
2015 | 188 | 357 |
2014 | 268 | 405 |
2013 | 253 | 438 |
2012 | 517 | 634 |
2011 | 1 183 | 878 |
2010 | 1 376 | 1 164 |
Выступленні на турнірах
Выступленні ў адзіночным разрадзе
Remove ads
Асабістае жыццё
Жанаты з дзяўчынай па імені Ганна (з 29 кастрычніка 2016 года).
Зноскі
- Association of Tennis Professionals website
- ESPN — 1979.
- Первый тренер Егора Герасимова — о пути в теннисе и рецепте успеха . Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 30 сакавіка 2022.
- Егор Герасимов: «Медведев — осьминог, я — человек с молотком» . Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2019. Праверана 18 кастрычніка 2019.
- ВТБ Кубок Кремля. Рублев обыграл Герасимова со счетом 2:1(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2019. Праверана 18 кастрычніка 2019.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads