Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў (англ.: Association of Tennis Professionals) — арганізацыя, створаная ў 1972 годзе для абароны і прадстаўніцтва інтарэсаў прафесійных гульцоў у тэніс. Спартсменкі-тэнісісткі ўваходзяць у Жаночую тэнісную асацыяцыю. Сёння ATP з’яўляецца арганізатарам і саўладальнікам найбольш значнага цыклу тэнісных турніраў ATP-тур (ATP-tour).
Remove ads
Турніры
ATP-тур складаецца з турніраў пяці катэгорый:
- Кубак Мастэрс (праводзіцца сумесна з ITF).
- Серыя Мастэрс (з 2009 года — ATP 1000).
- International Series Gold Tournaments (з 2009 года — ATP 500).
- International Series Tournaments (з 2009 года — ATP 250).
- Challenger Tournaments.
Першыя чатыры катэгорыі турніраў з’яўляюцца афіцыйнымі спаборніцтвамі тура, пятая катэгорыя — турніры ўзроўню ATP Challenger Series, прызначаныя для тэнісістаў-пачаткоўцаў. Перамогі ў іх не лічацца «тытуламі» ATP і яны не ўваходзяць у асноўны каляндар тура. Турніры Вялікага шлема, хоць і ўлічваюцца ў календары ATP-тура і маюць максімальную вагу пры падліку Рэйтынгу ATP, не належаць ATP і фармальна не з’яўляюцца часткай тура. Турніры цыклаў Satellite tournaments і Futures Tournaments служаць пачатковай прыступкай у спаборніцтвах прафесійнага ўзроўню, іх вынікі ўлічваюцца ў Рэйтынгу ATP, але яны таксама не ўваходзяць у ATP-тур і праводзяцца Міжнароднай федэрацыяй тэніса.
Акрамя індывідуальных спаборніцтваў пад эгідай ATP штогод разыгрываецца Камандны кубак Свету (англ.: World Team Cup). У ім прымаюць удзел каманды 8 краін, спартсмены якіх паказалі найлепшыя сумарныя вынікі ў Рэйтынгу ATP за папярэдні год.
Асацыяцыя таксама праводзіць цыкл спаборніцтваў для ветэранаў — Тур чэмпіёнаў (англ.: Tour of Champions); у турнірах гэтай серыі прымаюць удзел найбольш праслаўленыя гульцы мінулых гадоў.
Сезон ATP прыкладна адпавядае каляндарнаму году, першыя спаборніцтвы тура праводзяцца ў пачатку студзеня, завяршальны турнір — Кубак Мастэрс у лістападзе. Снежань лічыцца вакацыйным месяцам.
Remove ads
Рэйтынг ATP
ATP вядзе дзве раўналежныя, абнаўляныя штотыдзень сістэмы падліку рэйтынгу гульцоў: Гонка ATP (англ.: ATP Race) і Табель аб рангах ATP (англ.: ATP Ranking). Кожнаму спартсмену залічваецца максімум 18 лепшых вынікаў, паказаных на турнірах цягам сезона. Кубак Мастэрс улічваецца ў якасці 19-га турніру васьмі спартсменам, якія атрымалі права ў ім удзельнічаць.
Тэнісістам, якія мелі ў адпаведнасці з Табелем аб рангах права гуляць на турнірах Вялікага шлема і турнірах серыі ATP Masters вынікі гэтых турніраў улічваюць у абавязковым парадку, нават у выпадку адмовы ад удзелу ў спаборніцтве, па-за залежнасцю ад прычын (у такім разе залічваецца нуль ачкоў).
Гонка ATP
ATP Race адлюстроўвае вынікі выступу спартсмена ў бягучым сезоне, і ўсе гульцы па-за залежнасцю ад папярэдніх заслуг пачынаюць гонку з нуля ачкоў. Па заканчэнні сезона найлепшыя гульцы і пары, якія занялі першыя восем месцаў у гонцы, атрымліваюць права на ўдзел у завяршальным турніры Кубак Мастэрс.
Чэмпіёны Гонкі ATP
Налічэнне ачкоў у Гонцы ATP
За кваліфікацыю налічваецца толькі 1 ачко, калі сетка турніру больш за 32 удзельнікі ў International Series або 64 у Серыі Мастэрс.
Табель аб рангах ATP
Табель аб рангах ATP улічвае выступы спартсмена за апошнія 52 тыдні. Пазіцыя ў табелі аб рангах вызначае права на ўдзел у турнірах розных катэгорый і месца ў турнірнай сетцы. Ганаровыя «тытулы» першай, другой, трэцяй і г. д. ракеткі свету таксама прынята прысвойваць у адпаведнасці з табелем аб рангах.
Першыя ракеткі свету
Першыя ракеткі свету, паводле табеля аб рангах з моманту яго ўвядзення ў 1973 годзе:
Налічэнне ачкоў у Табелі аб рангах ATP
+З: Турнір аплачвае сутачныя ў дадатак да прызавога фонду
За кваліфікацыю налічаецца толькі 5 ачкоў, калі сетка турніру больш за 32 удзельнікі ў International Series або 64 у Tennis Masters Series.
Remove ads
Кіроўныя органы і арганізацыйная структура
Вышэйшым кіроўным органам асацыяцыі з’яўляецца савет дырэктараў. Агульная колькасць дырэктараў шэсць, тры з іх абіраюцца саветам гульцоў, тры — саветам арганізатараў турніраў, такім чынам дасягаецца парытэтнае прадстаўніцтва інтарэсаў тэнісістаў і ўладальнікаў турніраў.
Аператыўнае кіраванне ажыццяўляе Прэзідэнт ATP, з 2020 года гэты пост займае Андрэа Гаудэнці (італ.: Andrea Gaudenzi).
Гл. таксама
Спасылкі
- Афіцыйны сайт (англ.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads