Ягор Андрэевіч Тамко
Віцэ-адмірал. Герой Савецкага Саюза. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ягор Андрэевіч Тамко́ (3 жніўня 1935, в. Лявонаўцы, Мёрскі раён — 1 красавіка 2008, Санкт-Пецярбург) — віцэ-адмірал (1988), Герой Савецкага Саюза (1978).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 3 жніўня 1935 года ў вёсцы Лявонаўцы Віленскага ваяводства (зараз у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці). Скончыў 10 класаў сярэдняй школы і працаваў піянерважатым і сакратаром камсамольскай арганізацыі ў Мёрскім раёне.
У Ваенна-марскім флоце з 1954 года. Вучыўся ў Севераморскім вышэйшым ваенным вучылішчы ў Архангельску. У 1957 годзе пераведзены ў Ленінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ, якое скончыў у 1958 годзе. З верасня 1958 года праходзіў службу на тарпедных катарах Паўночнага флоту. З 1962 года — намеснік камандзіра па палітычнай частцы і старэйшы памочнік камандзіра падводнай лодкі «С-363»[1].
У 1967 годзе скончыў Вышэйшыя спецыяльныя класы ВМФ. З ліпеня 1967 года — старшы памочнік камандзіра другога экіпажа атамнай падводнай лодкі «К-27», пазней — старэйшы памочнік экіпажа АПЛ «К-11» камандзір 426-га экіпажа Паўночнага флоту[1]. З 1974 года — начальнік штаба 11-й дывізіі атамных падводных лодак Паўночнага флоту, з лістапада 1977 года — яе камандзір. У 1984 годзе скончыў Ваенна-марскую акадэмію імя М. Г. Кузняцова і прызначаны начальнікам Вышэйшага ваенна-марскога вучылішча падводнага плавання імя Ленінскага камсамола ў Ленінградзе.
З 1992 года — віцэ-адмірал Я. А. Тамко ў адстаўцы. Старэйшы навуковы супрацоўнік, дацэнт НДІ ВМФ Расіі ў Санкт-Пецярбургу[2]. старшыня Міжнароднага фонду падводнікаў і ветэранаў падводнага флоту, намеснік старшыні Прэзідыума Савета Герояў Савецкага Саюза, Расійскай федэрацыі і поўных кавалераў Ордэна Славы[1].
Памёр 1 красавіка 2008 года. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Смаленскіх могілках[1].
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 2 ступені
- Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3 ступені
- Ордэн Мужнасці
- медалі.
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads