Ядвіга Іванаўна Рэкуць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ядвіга Іванаўна Рэкуць
Remove ads

Ядвіга Іванаўна Рэкуць (10 мая 1936, в. Студзенікі, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць — 23 кастрычніка 2017, в. Студзенікі) — работнік сельскай гаспадаркі (свінарка), Герой Сацыялістычнай Працы (1966), узнагароджаная ордэнам Леніна, медалямі

Хуткія факты Ядвіга Іванаўна Рэкуць, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сяле Студзенікі Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Скончыла 7 класаў школы.

Свой працоўны шлях пачала ў 1950 годзе. Займалася вырошчваннем табакі. З 1954 года была ў брыгадзе па вырошчванні лёну. З 1957 года працавала свінаркай саўгаса «Новы двор» (цяпер унітарнае прадпрыемства «Новы Двор-Агра») Свіслацкага раёна.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі Ядвізе Іванаўне Рэкуць прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

У 1968 годзе атрымала званне майстра жывёлагадоўлі І класа. Працягвала працаваць свінаркай да выхаду на заслужаны адпачынак у 2001 годзе. Прымала ўдзел у грамадскім і палітычным жыцці краіны, выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі ВДНГ СССР.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads