Ядвіга Дамінікаўна Грыгаровіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ядвіга Дамінікаўна Грыгаровіч (24 жніўня 1946, в. Даманова, Бабруйскі раён Магілёўскай вобл. — 31 ліпеня 2011) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі, дзяржаўны дзеяч. Доктар педагагічных навук (2003), прафесар (1995). Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (1999). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1995). Ганаровы прафесар Сілезскага ўніверсітэта (1994).
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Скончыла Мінскі педагагічны інстытут (1969) і Мінскі лінгвістычны ўніверсітэт (1994). 3 1969 у НДІ педагогікі (у 1977—52 загадчык лабараторыі, загадчык аддзела). 3 1982 у Беларускім універсітэце культуры (у 1988—92 загадчык кафедры педагогікі сацыяльна-культурнай дзейнасці, прарэктар, з 1992 рэктар). Намеснік старшыні Камісіі па сацыяльных пытаннях Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2000). Член Каардынацыйнага камітэта жанчын-парламентарыяў Міжнароднага парламенцкага саюза (з 2001).
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па тэорыі і методыцы эстэтычнага выхавання моладзі, сацыяльнай педагогіцы, культуралогіі, псіхолага-педагагічных асновах прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў да сацыякультурнай дзейнасці, праблемах культуралагічнай універсітэцкай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Бібліяграфія
- Падрыхтоўка кадраў культуры ў Рэспубліцы Беларусь: сучасны стан і перспектывы. Мн., 2001 (разам з А. Смолікам, Л. Рагачовай).
- Сацыякультурная дзейнасць: сутнасць, прынцыпы, функцыі // Сац.-пед. работа. 2001. № 6.
- Эстэтычная накіраванасць асобы студэнта: педагагічны аспект. Мн., 2002.
- Псіхолага-педагагічная сутнасць сацыякультурнай дзейнасці // Весн. БДУ культуры. 2003. № 2.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads