Ядзвіга Браніславаўна Юферава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ядзвіга Браніславаўна Юферава (нар. 25 лістапада 1949, Іўе) — «Заслужаны работнік культуры», Акадэмік Акадэміі расійскай прэсы, намеснік галоўнага рэдактара «Российской газеты», кіраўнік праекта (з 2015 года) інтэрнэт-партала «ГодЛитературы. РФ», Ганаровы грамадзянін горада Іўе.
Remove ads
Біяграфія
Да пятага класа вучылася ў Лукашынскай базавай школе. Затым бацькі пераехалі ў Іўе, дзе скончыла школу з сярэбраным медалём.
Пасля заканчэння факультэта журналістыкі БДУ (1971) працавала карэспандэнтам, загадчыкам аддзела газеты «Знамя юности» (Мінск), затым стала слухачом Мінскай вышэйшай партыйнай школы (1978—1980), пасля заканчэння якой працавала інструктарам ЦК ЛКСМ Беларусі. З мая 1987 года па снежань 1993 года — першы намеснік галоўнага рэдактара газеты «Комсомольская Правда». У 1993—1999 гадах — рэдактар аддзела культуры, загадчыца грамадска-палітычнай газеты «Известия».
З кастрычніка 1999 года палітычны аглядальнік газеты «Труд». З красавіка 2001 па цяперашні час — намеснік галоўнага рэдактара «Российской газеты», Член Апякунскай рады Фонду абароны правоў суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой (з 2011 г.). Член журы прэміі «Большая книга», член Савета па рускай мове пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.
Remove ads
Узнагароды
За сваю работу ўдастоена прэмій Урада Масквы і Урада Расіі. У снежні 2019 года пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка ўручыў юбілейны медаль «100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі».
Літаратура
- Жалкоўскі, А. Залатое пяро Ядзвігі / А.Жалкоўскі // Iўеўскi край. — 2010. — 5 мая. — C. 4.
- Юферова, Я. Должен ангел пролететь / Ядвига Юферова; беседовала Жанна Янчевская; фото // Гродзенская праўда. — 2010. — 28 ліп. — C. 7.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads