Іўе

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Іўеmap
Remove ads

І́ўе[2] (трансліт.: Iŭje) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Іўеўскага раёна, на рацэ Іўянка. За 158 км ад Гродні, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя на лініі Ліда — Маладзечна, вузел аўтамабільных дарог на Мінск, Ліду, Навагрудак.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Назва Іўя паходзіць ад назвы ракі, на якой паселішча паўстала (цяпер Іўянка). Пачатковая форма рачной назвы, засведчаная ў асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў, — Vija[3], звязаная з літоўскім vyti «звіваць, скручваць»[4] і значыць «Звілістая (рака)».

Гісторыя

У трэцім томе «Жывапіснай Расіі» П. Сямёнаў сцвярджае, што першапачаткова Іўе называлася Еўе і было заснавана жонкай вялікага князя літоўскага Гедзіміна Евай.

Вядома з пачатку XV ст. як велікакняжацкі двор. З 1444 г. належала земскаму маршалку літоўскаму Пятру Мантыгердавічу, у XVIXIX ст. Забярэзінскім, Кішкам, Глябовічам, Агінскім, Сапегам, Тызенгаўзам і інш. З 1561 г. мястэчка Ашмянскага павета, тут існавала арыянская школа. У 15851593 гг. рэктарам яе быў мысляр-гуманіст і педагог Ян Ліцыній Намыслоўскі. У 1561 г. у Іўі існавала 2-дзённая паншчына, а ў 1598 г. сяляне адпрацоўвалі 3 дні ў тыдзень з валокі[5]. У 1598 г. у мястэчку пасяліліся татары. Каля 1600 пабудаваны касцёл і манастыр бернардзінцаў. З 1795 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ашмянскага павета. У сярэдзіне XIX ст. належала графам Замойскім. З 1921 г. у складзе Польшчы, мястэчка Валожынскага павета. З 1939 у БССР, з 1940 г. гарадскі пасёлак, цэнтр раёна. З 2000 г. — горад.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1897 год — 2828 чал.[6]
  • XX стагоддзе: 1971 год — 5000 чал.[6]; 1995 год — 8,9 тыс. чал.[6]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 8,6 тыс. чал.; 2015 год — 7801 чал.[7]; 2016 год — 7712 чал.[8]; 2017 год — 7630 чал.[9]; 2018 — 7702 чал.; 2023 — 7243 чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці і сацыяльна-бытавога абслугоўвання. Гасцініца «Іўе».

Славутасці

Вядомыя асобы

Remove ads

Гл. таксама

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads