Ядзерныя тэхналогіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ядзерныя (атамныя) тэхналогіі — разнавіднасць тэхналогій, у аснове якіх ляжаць ядзерныя рэакцыі і іанізавальнае выпраменьванне. Найбольш вядомыя сферы ўжывання ядзерных тэхналогій — ядзерная зброя, ядзерная энергетыка, ядзерная медыцына, ядзерная інжынерыя.

Галіна энергетыкі, якая займаецца здабычай і выкарыстаннем ядзернай энергіі.

Чалавецтва асвоіла тры метады атрымання атамнай энергіі:

  • На аснове спантаннага дзялення радыеактыўных штучных ізатопаў. Штучныя ізатопы адносна дарагія, таму радыеізатопныя крыніцы энергіі — гэта маламагутныя ўстаноўкі для аўтаномнага ўжывання ў адмысловых выпадках. Могуць выкарыстоўвацца як для абагравання апаратуры, так і электрагенерацыі (напрыклад у касмічных апаратах, ці аддаленых маяках);
  • На аснове кіраванай ланцуговай рэакцыі дзялення цяжкіх ядраў. Цяпер гэта адзіная ядзерная тэхналогія, якая забяспечвае эканамічна апраўданую прамысловую генерацыю электраэнергіі на атамных электрастанцыях.
  • На аснове рэакцыі сінтэзу лёгкіх ядраў. Нягледзячы на добра вядомую фізіку працэсу, пабудаваць эканамічна апраўданую электрастанцыю пакуль не здолелі.
Remove ads

Раздзел медыцыны, звязаны з выкарыстаннем радыеізатопаў (звычайна гэта дыягностыка ці тэрапія).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads