Язвінская аперацыя

Баявая аперацыя беларускіх партызан From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Язвінская аперацыя — аперацыя партызанскага атрада «Мсцівец» Сіроцінскай партызанскай брыгады (пазней атрад імя Фрунзе партызанскай брыгады імя У. І. Леніна) па разгрому нямецка-фашысцкага гарнізона на чыгуначнай станцыі Язвіна Сіроцінскага раёна на лініі ПолацкВіцебск 29 ліпеня 1942 года.

Хуткія факты Язвінская аперацыя, Дата ...
Remove ads

Перадумовы

Партызанская разведка ўстанавіла, што гарнізон аховы на станцыі Язвіна налічваў каля 70 чалавек, з заходняга лясістага боку пастаўлены сакрэты і патрулі. За 1 км ад станцыі ў будынку школы размяшчаўся гарнізон з 25 паліцэйскіх. Камандаванне атрада (камандзір М. А. Сакмаркін, камісар А. Р. Сямёнаў, начальнік штаба А. К. Ізафатаў) вырашыла нанесці ўдар па станцыі з усходняга адкрытага боку, адкуль праціўнік не чакаў нападу. Кіраваў аперацыяй камандзір атрада Сакмаркін.

Remove ads

Бой

29 ліпеня пртызаны 3-га і 4-га ўзводаў атрада пад прыкрыццём воінскага эшалона, што праходзіў, наблізіліся да чыгуначнага насыпу супраць вакзала станцыі Язвіна. Калі эшалон адышоў, адкрылі агонь па будынку станцыі, закідалі гранатамі інтэрнат аховы і штурмам захапілі вакзал. Байцы 1-га ўзвода абстралялі адыходзячы ад станцыі эшалон, які неўзабаве падарваўся на партызанскай міне. У выніку ўзрыву быў разбіты цягнік і 8 вагонаў, знішчана шмат гітлераўцаў. Паліцэйскія, якія знаходзіліся непадалёку ад станцыі, спрабавалі аказаць дапамогу ахове, але былі адбіты партызанскай засадай. На дапамогу Язвінскаму гарнізону з боку станцыі Сіроціна было паслана падмацаванне на бронедрызіне, якая не змагла падысці да станцыі, таму што былі ўзарваны пуці. Партызаны разбурылі ўсю станцыйную гаспадарку, разбілі апаратуру, знішчылі каля 100 м чыгуначнага пуці, пашкодзілі 300 м тэлефоннай сувязі, забілі больш за 50 гітлераўцаў, захапілі 32 вінтоўкі. У выніку аперацыі рух паяздоў на гэтай дарозе быў спынены на 2 сутак.

Remove ads

Літаратура

  • Філімоненкаў М. У. Язвінская аперацыя 1942 // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 649. — 680 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-012-2.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads