Язвінскі сельсавет (Шумілінскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́звінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Язвіна.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Пагарэліцкі сельсавет[1] у складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пагарэліца. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сіроцінскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Язвіна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жаробыцкага сельсавета[2]. 1 красавіка 1960 года ў склад Сіроцінскага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (Альшанка, Барсукі, Бубны, Грабніца, Града, Грышаны, Дворышча, Ермачкі, Зачэрнае, Казаногава, Касцюкі, Мазурына, Мішчанкі, Навасёлкі, Новая Дзярэўня, Самусяты, Слабада, Сянькова, Філіпенкі і Чысці), а ў склад сельсавета з Лескавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Башні, Будавесць, Саладухі Палявыя і Саладухі Пушчавыя)[3]. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Шумілінскага раёна. 19 красавіка 1973 года сельсавет перайменаваны ў Язвінскі[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Язвінскага сельсавета 13 населеных пунктаў[5]. 8 красавіка 2004 года Язвінскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Светласельскага сельсавета[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: вёскі Башні, Дубраўскае, Завяззе, Лажок, Мазекі, Полцева, Саладухі Пушчавыя, Ужляціна, Цербяшова і Язвіна.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads