Язненскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́зненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Язна.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзісенскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Заазерыцкага сельсавета[1]. 15 лістапада 1957 года ў склад Завуццеўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Вугальнікі, Новае Сяло, Сарочына, Спігальшчына, Хахулькі і Чубарына)[2]. З 3 кастрычніка 1959 года сельсавет у складзе Пліскага раёна[3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Малінаўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Бор-Паляны, Забалацце, Забор’е, Загасцінне, Іст, Красняне, Мядзведзева, Парадні, Прасёлкавічы, Субачава, Фінглясы, Чаркасова і Шыманшчына), таксама ў склад сельсавета з Завуццеўскага сельсавета перададзены 37 населеных пунктаў (Авечкі, Багуцкія, Балаі, Басянкі I, Басянкі II, Басянкі III, Бор, Вугальнікі, Гаравыя I, Гаравыя II, Дворышча, Жарсцвянка, Зямяні I, Зямяні II, Кабакі, Казаневічы, Каралеўскія I, Каралеўскія II, Крошнева, Крошнева I, Новае Сяло, Нямірава, Панцялеева, Паўлавічы, Прасполле, Раздзерка, Сарокі I, Сарокі II, Сарокі-Балаева, Сарочына, Спігальшчына, Фурсы, Хахулькі, Часткі, Чубарына, Шамшуры і Шыманы)[4]. З 25 снежня 1962 года ў Мёрскім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 84 населеныя пункты[5]. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны вёска Заазерцы, хутары Валатоўкі, Дворышча і Фінглясы[6], 15 чэрвеня 2011 года — вёскі Багуцкія, Ізаіткі, Сапрончыкі і хутар Бор[7], 20 мая 2016 года — вёска Катавічы і хутар Барбарына[8], 16 чэрвеня 2017 года — хутары Мурашчына і Ружамполле[9], 21 снежня 2024 года — вёска Лоншчына і хутар Блошнікі[10].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1779 чалавек[11], з іх 96,0 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,6 % — украінцы[12]; паводле перапісу 2019 года — 1286 чалавек[13].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads