Язэп Кухта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Язэп Кухта (літ.: Juozapas Kukta; 1873, непадалёк ад горада Анікшчай, Ковенская губерня — 1942) — літоўскі грамадскі і рэлігійны дзеяч, ксёндз. Родны брат Марціна Кухты.
Remove ads
Адукацыя
У 1891—1895 гадах вучыўся ў Віленскай духоўнай семінарыі , у 1895—1899 гадах — у Санкт-Пецярбургскай Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі, магістр багаслоўя.
Біяграфія
Быў плябанам шэрагу віленскіх касцёлаў, у тым ліку ў 1901—1906 гадах працаваў у касцёле святога Мікалая. Пэўны час выкладаў літоўскую мову ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі. Актыўны ўдзельнік літоўскага нацыянальнага руху. Адзін з падпісантаў мемарандума да нямецкіх акупацыйных уладаў з просьбай аб прызнанні незалежнасці Літвы ў 1917 годзе. Выдалены з Вільні ўладамі Сярэдняй Літвы ў лютым 1922 года разам з іншымі 32 літоўскімі і беларускімі дзеячамі. пасля гэтага быў прызначаны адміністратарам часткі Віленскага біскупства, якая засталася ў складзе незалежнай Літвы. З 1926 года — біскуп Кайшадорыскі.
Прыязна ставіўся да беларускага руху, у 1940 годзе прыслаў віншавальную тэлеграму кс. А. Станкевічу ў сувязі з 25-мі ўгодкамі святарства і нацыянальнай дзейнасці апошняга.
Remove ads
Зноскі
- Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 3 сакавіка 2025.
- Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 24 кастрычніка 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads