Яймэ Перэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яймэ Перэс Тэлес (ісп.: Yaimé Pérez Téllez, нар. 29 мая 1991) — кубінская кідальніца дыска, чэмпіёнка свету 2019 года, чэмпіёнка Панамерыканскіх гульняў 2019 года, сярэбраны прызёр Панамерыканскіх гульняў 2015 года. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2020 у Токіа.
Remove ads
Кар’ера
На летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане не кваліфікавалася ў фінал, кінула снарад на 58,87 м. На чэмпіянаце свету ў Пекіне ў 2015 годзе чацвёртае месца, даслаўшы дыск на пункт 65,46 м. На летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра кваліфікавалася ў фінал з першага месца, аднак выступіць у фінале не змагла.
У Лондане на чэмпіянаце свету ў 2017 годзе заняла выніковае чацвёртае месца, кінула снарад на 64,82 м. У 2019 годзе на панамерыканскіх гульнях у Ліме стала чэмпіёнкай у сектары кідання дыска, кінула снарад на 66,58 м. На перадалімпійскім чэмпіянаце свету, які адбыўся ў горадзе Доха, кубінская атлетка выканала лепшую спробу на 69,17 м і стала чэмпіёнкай свету.
Remove ads
Зноскі
- Yaimé Pérez // olympics.com / International Olympic Committee — 2021. Праверана 1 кастрычніка 2021.
- Yaime Perez // World Athletics database Праверана 5 ліпеня 2021.
- Yaimé Pérez // Munzinger Sport Праверана 5 ліпеня 2021.
- olympics.com // olympics.com / International Olympic Committee — 2021. Праверана 1 кастрычніка 2021.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads