Якаб Арміній

From Wikipedia, the free encyclopedia

Якаб Арміній
Remove ads

Якаб Арміній (лац. Jacobus Arminius, сапр. імя Якаб Германзен) (10 кастрычніка 1560 — 19 кастрычніка 1609) — галандскі пратэстанцкі багаслоў.

Хуткія факты Якаб Арміній, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Аўдэватэры (Утрэхт). Па завяршэнні навучання ў Лейдэнскім і Жэнеўскім універсітэтах ў 1588 годзе стаў пастарам Галандскай рэфармацкай царквы ў Амстэрдаме, а ў 1603 — прафесарам тэалогіі Лейдэнскага ўніверсітэта. У 1590 г. Арміній жэніцца на Лізавеце Рэел, дачцэ аднаго з самых уплывовых людзей Галандыі. Памёр у Лейдэне.

Армініем быў створаны шэраг прац, у якіх ён палемізаваў з вучэннем кальвіністаў па пытанні выратавання душы. Найбольш востра свае разыходжанні з кальвіністамі па дадзеным пытанні былі сфармуляваны ў трактаце 1608 «Аб'ява меркаванняў». Тут Арміній удакладніў тэзіс аб выбіральнасці Бога пры прызначэнні людзей да выратавання: выратуюцца тыя вернікі, якія прынялі дадзенае ад Бога пасрэдніцтва Іісуса Хрыста і ў вачах Бога шчыра пакаяліся. З гэтага вынікала, што чалавек здольны сваёй свабоднай воляй звярнуцца да выратавання.

Нягледзячы на разыходжанні ў поглядах з кальвіністамі, Я. Арміній да канца жыцця заставаўся ў рэфармацкай царкве.

Remove ads

Зноскі

1. Biografisch Portaal — 2009. Праверана 20 мая 2021.

2. Jacobus Arminius — 2009.

3. Jacobus Arminius // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Pas L. v. Genealogics — 2003.

5. Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads