Якаў Генрыхавіч Далецкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Якаў Генрыхавіч Далецкі
Remove ads

Я́каў Ге́нрыхавіч Дале́цкі (сапраўднае прозвішча — Фенігштэ́йн; 1888, Расійская імперыя — 19 чэрвеня 1937, СССР) — дзяржаўны і грамадскі дзеяч камуністычнага руху ў РСФСР, наркам унутраных спраў Літбел ССР, кіраўнік ТАСС.

Хуткія факты Якаў Генрыхавіч Далецкі, Нараджэнне ...
Хуткія факты Вонкавыя выявы ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1888 годзе ва ўсходняй Польшчы.

Прымаў актыўны удзел у сацыял-дэмакратычным руху Польшчы і Літвы. Падвяргаўся арыштам, знаходзіўся ў турме і ссылцы.

З 1904 года — член выканкама СДКПіЛ.

З 1916 года на партыйнай рабоце.

У 1917 годзе — член Пецярбургскага камітэта бальшавікоў, а неўзабаве і яго Выканаўчага камітэта.

У 1917 годзе — член УЦВК.

З 1919 года — намеснік старшыні СНК Літоўска-Беларускай ССР, член Прэзідыума ЦВК, наркам унутраных спраў Літоўска-Беларускай ССР, член Палітбюро ЦК КП(б) Літоўска-Беларускай ССР.

З 1922 года — член Глаўпалітасветы і адказны сакратар РОСТА.

У 19251937 гадах — адказны кіраўнік Тэлеграфнага агенцтва СССР (ТАСС).

Застрэліўся 19 чэрвеня 1937 года, калі даведаўся, што яго павінны арыштаваць[1].

Сям’я

  • Сын — Станіслаў Якаўлевіч Далецкі (1919—1994), дзіцячы хірург, пісьменнік, акадэмік Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, двойчы лаўрэат дзяржаўных прэмій.
  • Унук — Андрэй Станіслававіч Далецкі (нар. 1947), доктар медыцынскіх навук.
  • Унучка — Алена Станіславаўна Далецкая (нар. 1955), рэдактар рускай версіі часопіса «Vogue» ((1998—2010), галоўны рэдактар расійскага выдання часопіса «Interview» (2011—2016).
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads