Якаў Сямёнавіч Малайчук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́каў Сямё́навіч Малайчу́к (15 верасня 1944, в. Дзераўная Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці — 25 кастрычніка 2015, Пружаны) — беларускі харавы дырыжор, краязнаўца. Заснавальнік адзінага на Беларусі музея Рыгора Шырмы, які знаходзіцца ў Пружанах.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў в. Дзераўная (цяпер у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці) ў сялянскай сям’і. Бацька загінуў на вайне ў 1945 годзе.
У 1961 Якаў скончыў Імянінскую сярэднюю школу і паступіў у Брэсцкае музычнае вучылішча (дырыжорска-харавое аддзяленне). На трэцім курсе забраны на вайсковую службу. Скончыў вучылішча ў 1968 годзе і накіраваны на працу дырэктарам Ружанскай музычнай школы. Тут адразу зладзіў хор, які неўзабаве займеў папулярнасць па ўсёй Берасцейшчыне.
З 10 лютага 1971 — дырэктар Пружанскай музычнай школы. Менавіта ў час яго знаходжання на пасадзе дырэктара музычная школа ператварылася ў дзіцячую школу мастацтваў, а ў 1978 яна атрымала імя Рыгора Шырмы. У 1982 годзе пры школе Якуб Сямёнавіч стварыў мемарыяльны музей у імя славутага дырыжора. На пасадзе дырэктара працаваў да 15 чэрвеня 2005 года, пасля — выкладчык гэтай школы.
У 1976 Якаў Малайчук стварыў пры пружанскім Палацы культуры хор, які ўзначальваў да 1992 года. З 2003 кіруе народным камерным хорам пружанскага Палацу культуры[1]. Хор з’яўляецца дыпламантам разнастайных конкурсаў і фестываляў, выконвае творы беларускіх і замежных кампазітараў, духоўныя спевы.
У 1999 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны[2] за значны асабісты ўнёсак у памнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу.
Remove ads
Зноскі
- Марына Вакульская.. В выходные Пружанщина принимала два фестиваля. Раённыя будні (13 лютага 2012).
- Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 1 снежня 1999 г. N 702 «Аб узнагароджанні групы работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый Брэсцкай вобласці дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» (руск.). Нацыянальны прававы партал Рэспублікі Беларусь (13 лютага 2012).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads