Яна Аляксандраўна Галякова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яна Аляксандраўна Галякова (нар. 11 лютага 2001, Гродна, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цяжкі форвард. Выступала за зборную Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Выхаванка СДзЮШАР №7 г. Гродна. Першыя трэнеры — Вікторыя Уладзіміраўна Дацун і Валянціна Пятроўна Навойчык[2].
Сваю кар’еру пачала ў 2016 годзе ў гродзенскай «Вікторыі», у 2019 — працягнула ў «Алімпіі», у складзе якой стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі. У сезоне 2021/22 гуляла за БК «УГМК-Юніёр» і «ПАРМА-КОР». У ліпені 2022 года стала часткай каманды баскетбольнага клуба жаночай Суперлігі Расіі «Энергія»[3].
Выступала ў зборнай U-16 (2016—2017)[4]. З 2021 года прыцягвалася ў нацыянальную зборную Беларусі[5][6].
Remove ads
Кар’ера
- 2016—2019 — Вікторыя (Гродна)
- 2019—2021 — Алімпія (Гродна)
- 2021 — УГМК-Юніёр (Екацярынбург, Расія)
- 2021—2022 — ПАРМА-КОР (Пермскі край, Расія)
- 2022—2023 — Энергія (Іванава, Расія)
- 2023—2024 — Казаначка (Казань, Расія)
- 2024—2025 — Металург (Магнітагорск, Расія)
Дасягненні
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2019/2020, 2020/2021.
Зноскі
- Yana Haliakova // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads