Яна Сяргееўна Раманава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Яна Сяргееўна Раманава
Remove ads

Яна Сяргееўна Раманава (нар. 11 мая 1983, Курган) — расійская спартсменка, біятланістка, сярэбраны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў эстафеце. Майстар спорту міжнароднага класа.

Хуткія факты Яна Раманава, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біятлонная кар’ера

Біятлонам пачала займацца ў 1998 годзе.

Удзельнічала ў Алімпійскіх гульнях 2010 у Ванкуверы, выступала ў індывідуальнай гонцы і заняла 56-е месца.

Увайшла ў склад расійскай зборнай на Алімпійскія гульні ў Сочы ў 2014 годзе.[2] У спрынтарскай алімпійскай гонцы Яна Раманава заняла 19-е месца.[3]

Кубак свету

У Кубку свету дэбютавала 19 студзеня 2008 года (сезон 2007/08) у рамках 2-га этапу ў італьянскай Разун-Антэрсельве ў спрынтарскай гонцы, паказаўшы 13-ы вынік. За зборную Расіі ў эстафеце дэбютавала ў сезоне 2009—2010 на этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Хохфільцэне расійская чацвёрка Сляпцова/Булыгіна/ Раманава/Зайцава на 3,8 секунды апярэдзіла французскую зборную. У гэтым жа сезоне была здабытая першая асабістая перамога — на завяршальным сезон этапе кубка свету ў Ханты-Мансійску: у спрынце Яна была самай хуткай з самых дакладных, што і абумовіла яе першую кубкавую перамогу.

Remove ads

Расійскія старты

У сезоне 2011/2012 выйграла індывідуальную гонку на турніры Іжэўская вінтоўка.

Зноскі

  1. Раманава — сярэбраны прызёр жаночай эстафеты на Алімпіядзе ў Сочы, вынікі гонак якой не пашлі ў залік Кубка свету 2013/2014.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads