Яна (рака)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Яна (рака)
Remove ads

Я́на (руск.: Яна, якуцк.: Дьааҥы) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі на паўночным усходзе Якуціі.

Хуткія факты Яна, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 1462 км. Плошча вадазбору — 238 000 км². Рака Яна ўтвараецца пры зліцці рэк Сартанг і Дулгалах, што бяруць пачатак на Верхаянскім хрыбце. Цячэ па глыбокай і шырокай даліне, месцамі падзяляецца на пратокі. Сустракаюцца парогі. Упадае ў мора Лапцевых, пры гэтым фарміруе дэльту плошчай 10 200 км². У басейне Яны каля 40 тысяч азёр.

Прытокі: Дзянгы, Казачка, Тарбаганнаах, Кэндэйбэ-Юрэгэ, Куйга, Кыыртынга, Курунг-Юрэх, Абыраабыт, Манкый, Бакы, Бытантай, Адыча, Дулгалах, Сартанг, Батагай, Акы і інш.

Remove ads

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads