Янез Янша

From Wikipedia, the free encyclopedia

Янез Янша
Remove ads

Янша Янез (нар. 17 верасня 1958, Любляна) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Славеніі.

Хуткія факты Янез Янша, прэм’ер-міністр Славеніі[d] ...

У 1982 г. скончыў факультэт сацыялогіі, палітычных навук і журналістыкі Люблінскага ўніверсітэта. У 1975 г. уступіў у Саюз камуністаў Славеніі, аднак у 1983 г. быў выключаны з яго шэрагаў як «прыхільнік ідэй сепаратызму». У тым жа годзе разам з трыма калегамі з газеты «Младзіна» быў арыштаваны за публікацыі, якія прызывалі да стварэння самастойнай і незалежнай Славеніі. У тыя часы гэта прыраўноўвалася да антыдзяржаўнай дзейнасці. З турмы выйшаў калі Славенія здабыла незалежнасць. Старшыня Славенскай дэмакратычнай партыі. У першым урадзе Я. Дрноўшака (1992—1996 гг.) міністр абароны (1992—1994 гг.). З-за рознагалоссяў з прэм’ерам сышоў у адстаўку. У далейшым займаўся партыйнай працай. Пад яго кіраўніцтвам Славенская дэмакратычная партыя ператварылася ў вядучую сілу правых. На парламенцкіх выбарах 3 лістапада 2004 г. Славенская дэмакратычная партыя атрымала большасць (29 мандатаў з 80), пасля чаго быў прызначаны прэм’ер-міністрам з 9 лістапада 2004 г. па 7 лістапада 2008 г. Прэм’ер-міністр Славеніі з 3 сакавіка 2020.

Remove ads

Зноскі

  1. Janez Janša // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Janez Janša // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3407324'></a>
  3. Národní autority České republiky Праверана 3 чэрвеня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads