Ян Міхал Салагуб
(пам. 1748) падскарбі вялікі літоўскі, ваявода берасцейскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Міхал Салагуб (? — 8 мая 1748) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Вялікі лоўчы літоўскі ў 1724—1731, вялікі падскарбі літоўскі ў 1731—1746, ваявода берасцейскі ў 1746—1748, маршалак Трыбунала Літоўскага ў 1730 i ў 1747.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага рода Салагубаў герба «Праўдзіц», сын Гераніма, чашніка ковенскага, і Кацярыны з Гротусаў.
У 1713 атрымаў пасаду чашніка жамойцкага, у 1722 — падкаморыя гастынінскага. Пазней займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасад. Таксама быў брыгадзірам войска Вялікага Княства Літоўскага ў 1724, маршалкам Галоўнага трыбунала ў 1729 і 1747[4].
У 1732 годзе быў узнагароджаны Ордэнам Белага Арла.
Памёр 8 мая 1748 года ў Саве Аршанскага павета. Пахаваны 5 мая 1749 года ў Мінску ў касцёле езуітаў[5].
Remove ads
Сям’я

У 1706 ажаніўся з Аленай Шамоўскай (да 1685—1727), дачкой Яна Шамоўскага, кашталяна гастынінскага. Меў з ёй дачок Кацярыну і Ганну, а таксама сыноў Юзафа Антонія, ваяводу віцебскага і Антонія Юзафа, генерала літоўскай артылерыі.
Пасля смерці першай жонкі 28 лютага 1728 года ажаніўся з Канстанцыяй Крышпін-Кіршэнштэйн (памерла ў 1751), дачкой віцебскага ваяводы Андрэя Казіміра Крышпін-Кіршэнштэйна. У ліпені 1739 года трэцяй яго жонкай стала Тэрэза Агінская (1720—1773), дачка віленскага ваяводы Казіміра Дамініка Агінскага. Ад гэтых двух шлюбаў дзяцей не меў[6].
Remove ads
Зноскі
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 313.
- Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Салагубы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн. : БелЭн С. 209.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads