Ян Ежы Флемінг

(1699—1771) падскарбі вялікі літоўскі, ваявода паморскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян Ежы Флемінг
Remove ads

Ян Ежы Дэтлаў Флемінг (3 сакавіка 1699, Івен10 снежня 1771, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Вялікі падскарбі літоўскі (17461764), ваявода паморскі (17661771).

Хуткія факты Ян Ежы Дэтлаў Флемінг, Ваявода паморскі ...
Remove ads

Біяграфія

Сын Фелікса Фрыдрыха фон Флемінга, родзіч вялікага літоўскага канюшага Якуба Генрыка Флемінга.

З 1724 года ў Рэчы Паспалітай, камандаваў каралеўскім палком. Падтрымліваў абранне на трон Аўгуста III, за што прызначаны старостам шарашоўскім. Генерал літоўскай артылерыі ў 1738—1746 гадах, вялікі падскарбі літоўскі ў 1746—1764 гадах; фінансава ўплывовая асоба ў Рэчы Паспалітай.

Выконваў дыпламатычныя даручэнні ў Саксоніі і Расіі. У 1752—1759 гадах староста берасцейскі, у мястэчку Балоткаў каля Берасця, якое перайменаваў у гонар жонкі ў Тэрэспаль (Цярэспаль), уладкаваў галоўную рэзідэнцыю з палацам.

Быў звязаны з Чартарыйскімі, арыентаваўся на Расію, варагаваў з Каралем Станіславам Радзівілам Пане Каханку. З абраннем на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага адносіны з дваром пагоршыліся, а стварэнне Скарбовай камісіі (1764) паклала канец яго гаспадарчай усемагутнасці.

З 1766 года ваявода паморскі. Варожа ставіўся да Барскай канфедэрацыі.

Remove ads

Зноскі

  1. Jan Jerzy Detlov Flemming // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q96022943'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads