Ян Пётр Норблін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян Пётр Норблін
Remove ads

Ян Пётр Норблін (фр.: Jean-Pierre Norblin de la Gourdaine; 15 чэрвеня 1745, Сена і Марна, паводле іншых звестак 1 ліпеня 1745, Шампань[5] — 23 лютага 1830, Парыж) — польскі мастак французскага паходжання; жывапісец, графік, гравёр і карыкатурыст, адзін са стваральнікаў жанравага жывапісу ў Рэчы Паспалітай і адзін з найвыбітнейшых мастакоў эпохі Станіслава Аўгуста.

Хуткія факты Жан-П'ер Норблен дэ ла Гурдэн, Імя пры нараджэнні ...

Бацька мастака Себасцьена Луі Гіём Норблена  (польск.), віяланчэліста Луі П'ера Мартэна Норблена  (руск.), польскага бранзаўшчыка Аляксандра Яна Канстанты Норбліна  (фр.).

Remove ads

Біяграфія

Thumb
«Польскі шляхціч»
• 1745 г. — нарадзіўся ў Мізі-сюр-Іон (Францыя). Вучыўся ў Дрэздэне ў Франчэска Казановы, дзе пазнаёміўся з Адамам Казімірам Чартарыйскім.
• 1774 г. — прыяжджае ў Рэч Паспалітую, дзе становіцца каралеўскім прыдворным мастаком. Сёлета засноўвае мастацкую школу, якая дзейнічала да 1804.
• 1804 г. — вярнуўся ў Францыю.
• 1830 г. — памёр у Парыжы.

Школа жывапісу

Школа значна ўплывала на развіццё жывапісу Рэчы Паспалітай XVIII ст. У ёй вучыліся такія мастакі, як Ян Рустэм і Міхал Плоньскі.

Творчасць

На заказ Чартарыйскіх, Норблін маляваў партрэты, пейзажы і гістарычныя сцэны, але найбольшае значэнне маюць яго замалёўкі жыцця польскіх мястэчак XVIII ст.: вобразы павятовай шляхты, яўрэяў, сялян. Таксама Норблін быў сведкам лёсавызначальных падзей гісторыі Рэчы Паспалітай — Чатырохгадовага Сейма і паўстання 1794 г. Творы пра гэты перыяд — «Павешанне здраднікаў», «Касінеры пад Рацлавіцамі», «Прыняцце Канстытуцыі 3 мая» — маюць вялікае гістарычнае значэнне.

Зноскі

1. Jean-Pierre Norblin de la Gourdaine

2. Jean Pierre Norblin de La Gourdaine // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.

4. AGORHA — 2009. Праверана 1 красавіка 2019.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads