Ян Сычэўскі
польскі палітык, дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Сычэўскі (польск.: Jan Syczewski; 26 сакавіка 1937, вёска Стрыкі, Бельскі павет, Падляскае ваяводства, Польшча — 9 сакавіка 2023[1]) — польскі палітык, дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў гуманістычны факультэт Гданьскага ўніверсітэта (1967)[2]. Дэпутат Сейма III склікання ў 1997—2001 гадах ад блока Саюз дэмакратычнай левіцы (абраны ў Беластоку)[2], ў 1992—2022 гадах прэзідэнт Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы. У 2001 годзе ў Мінску выказаўся супраць інтэграцыі Польшчы ў Еўрасаюз і назваў Беларусь ўзорам дэмакратыі[3]. З 2002 па 2014 год дэпутат падляскага сейміка (да 2006 года віцэ-маршалак).
Remove ads
Узнагароды
- Крыж камандорскі ордэна Адраджэння Польшчы (2002) [4]
- медаль Францыска Скарыны (1996)[5]
- ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2007)[6]
- ордэн Францыска Скарыны (2016)[7]
Зноскі
- Звесткі пра былых дэпутатаў на старонцы Сейма — Сейм III склікання Архівавана 24 лютага 2008. (польск.)
- Jan Syczewski zajmie się kulturą w Zarządzie Wojewódzkim (польск.). gazeta.pl (2 снежня 2002). Праверана 26 верасня 2010.
- Указ Президента Республики Беларусь от 14.02.1996 г. № 67 «О награждении Я. Я. Сычевского медалью Франциска Скорины»(недаступная спасылка) (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads