Ян Стэфан Тызенгаўз
(пам. 1730) ваявода мсціслаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Стэфан Тызенгаўз (? — 1730) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Вялікі пісар ВКЛ у 1699—1714, ваявода мсціслаўскі з 1714, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1716 і 1720. Быў таксама старостам купішскім і дыяменцкім.
Remove ads
Сям’я
Сын новагародскага ваяводы Стэфана Тызенгаўза і Барбары Шэмет, дачкі слонімскага падкаморага Габрыэля Шэмета. Ажаніўся з Аленай Войнай-Ясянецкай, дачкой новагародскага кашталяна Аляксандра Войны-Ясянецкага. Пакінуў дзяцей Тэрэзу (жонка віцебскага ваяводы Марцыяна Міхала Агінскага), пянянскага старосту Стэфана і купішскага старосту Бенедыкта.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads