Ян Чаканоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Чакано́ўскі (польск.: Jan Czekanowski; 6 кастрычніка 1882, в. Глухаў каля г. Груец, Польшча, Горад Шчэцін — 20 ліпеня 1965) — польскі антраполаг, этнограф, статыстык, дэмограф; заснавальнік т.зв. Львоўскай антрапалагічнай школы. Член Польскай АН (1957), доктар навук (1906).

Remove ads
Біяграфія
Ян Чаканоўскі атрымаў адукацыю ў Варшаве, Лібаве, а таксама ў Швейцарыі, у Цюрыхскім універсітэце. У 1906 годзе атрымаў ступень доктара навук. У 1906—1910 гадах працаваў у Музеі этнаграфіі ў Берліне. У 1907—1909 гадах прыняў удзельнічаў у нямецкай цэнтральнаафрыканскай экспедыцыі. У 1911—1913 гадах служыў захавальнікам Музея антрапалогіі і этнаграфіі пры Пецярбургскай АН.
У 1913—1941 гадах працаваў прафесарам антрапалогіі ў Львоўскім універсітэце, 1934—1936 гадах яго рэктар. У 1945—1949 гадах прфесар у Каталіцкім універсітэце ў Любліне, у 1946—1960 гадах Пазнаньскага ўніверсітэта.
Памёр 20 ліпеня 1965 года ў Шчэціне. Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі ў Варшаве.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўныя працы па антрапалагічным складзе Еўропы і Цэнтральнай Афрыкі, антрапалогіі Польшчы і Усходняй Прыбалтыкі, расавым аналізе, праблеме паходжання славян (лакалізаваў месца іх першапачатковага рассялення на тэрыторыі сучаснай Польшчы).
Зноскі
- Чекановский Ян // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.
- Чекановский Ян // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads