Ярамір Ягр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ярамір Ягр
Remove ads

Ярамір Ягр (чэшск.: Jaromír Jágr; нар. 15 лютага 1972, Кладна, Чэхаславакія) — чэшскі прафесійны хакеіст, які выступае на пазіцыі крайняга нападніка за клуб «Рытыржы Кладна  (укр.)», уладальнікам якога ён з’яўляецца з лета 2011 года. Займае другое месца па ачках у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ і пятае месца па ачках у плэй-оф Кубка Стэнлі. Па галах у чэмпіянатах НХЛ займае трэцяе месца, пры гэтым з’яўляецца самым выніковым сярод еўрапейцаў за ўсю гісторыю НХЛ па галах, ачках, перадачах як у рэгулярных чэмпіянатах, так і ў плэй-оф. Займае чацвёртае месца ў гісторыі па колькасці праведзеных матчаў у чэмпіянатах НХЛ.

Хуткія факты Ярамір Ягр, Агульная інфармацыя ...

Двойчы заваёўваў Кубак Стэнлі ў складзе «Пітсбург Пінгвінз» (1991, 1992). Са зборнай Чэхіі станавіўся алімпійскім чэмпіёнам (1998) і двойчы чэмпіёнам свету (2005, 2010). Член «Трайнога залатога клуба» (з 15 мая 2005 года). Член Залы славы чэшскага хакея (з 4 лістапада 2008 года). У 2017 годзе ўключаны ў спіс 100 найвялікшых хакеістаў за ўсю гісторыю НХЛ на думку самой лігі.

На момант пачатку сезона 2020/2021 за ўсю кар’еру ў зборнай і клубах правёў 2542 гульні, набраў 2726 ачкоў (1107 шайб і 1619 перадач). Па колькасці закінутых шайб у афіцыйных матчах займае 1-е месца за ўсю гісторыю хакея.

Remove ads

Зноскі

  1. Augustyn A. Jaromir Jagr // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Olympedia — 2006. Праверана 20 лютага 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q95606922'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads