Яраслаў Асмамысл

князь галіцкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Яраслаў Асмамысл
Remove ads

Яраслаў Уладзіміравіч Асмамысл (26 мая 1119(1119-05-26)1 кастрычніка 1187, Галіч) — князь галіцкі (1153—87).

Remove ads

Біяграфія

Сын галіцкага князя Уладзіміра Валадаравіча (1141—52), муж дачкі Юрыя Далгарукага Вольгі.

Князь галіцкі з 1153 года. Імкнуўся ўмацаваць княжацкую ўладу, вёў барацьбу з мяцежным баярствам. Галіцкае княства дасягнула ў княжанне Яраслава Асмамысла свайго росквіту, яго тэрыторыя распасціралася з поўначы на ​​поўдзень ад г. Чэрвен да вусця Дуная, а з захаду на ўсход — ад вярхоўяў р. Віслока да вытоку Паўднёвага Буга. Яраслаў пабудаваў шэраг крэпасцей, паспяхова змагаўся з качэўнікамі і кіеўскімі князямі. Развіваліся рамёствы і гандаль (з Візантыяй, Польшчай, Венгрыяй, рускімі княствамі).

Магутнасць яго ўслаўлена ў «Слове аб паходзе Ігаравым». За мудрасць празваны Асмамыслам («восем розумаў»).

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads