Яраслаў Врхліцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Яраслаў Врхліцкі
Remove ads

Я́раслаў Врхлі́цкі (чэшск.: Jaroslav Vrchlický — псеўданім; сапраўднае імя Эміль Фрыда, чэшск.: Emil Frída; 17 лютага 1853, Лоўні — 9 верасня 1912, Домажліцы) — чэшскі паэт , драматург , перакладчык, кіраўнік так званай «касмапалітычнай» школы ў чэшскай літаратуры.

Хуткія факты Яраслаў Врхліцкі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і гандляра. Брат перакладчыка і тэатральнага крытыка Бедржыха Фрыды. Скончыў Пражскі ўніверсітэт. З 1893 года прафесар Пражскага ўніверсітэта. З 1890 года член Чэшскай акадэміі навук і мастацтваў.

Бацька актрысы, журналісткі, драматурга, паэтэсы і пісьменніцы Евы Врхліцкай.

Творчасць

Яго творчасць фарміравалася на традыцыях рамантызму і пад уплывам франц. парнасцаў. Дэбютны зборнік лірыкі «З глыбінь» (1875) прасякнуты песімістычнымі матывамі. У зборніках «Эклогі і песні» (1880), «Паломніцтва да Эльдарада» (1882) сцвярджаў сенсуалістычнае ўспрыманне жыцця. Цэнтральнае месца ў творчасці Врхліцкага займаюць цыкл паэтычных зборнікаў пад агульнай назвай «Эпапея чалавецтва» («Дух і свет», 1878; «Міфы», т. 1—2, 1879—80; «Абломкі эпапеі», 1886; «Новыя абломкі эпапеі», 1894; «Багі і людзі», 1899, і інш.), а таксама паэмы «Іларыён» (1882), «Твардоўскі» (1885), «Бар Кохба» (1897), у якіх, звяртаючыся да знакамітых постацей (Д. Бруна, Г. Галілей, Я. Гус, Я. Жыжка) і падзей мінуўшчыны (французская рэвалюцыя 1789—1799), імкнуўся асэнсаваць ход гістарычнага развіцця чалавецтва. Грамадзянскімі матывамі насычаны зборнікі «Сялянскія балады» (1885) і «Мая радзіма» (1903). Аўтар зборнікаў «Санеты самотніка» і «Галасы ў пустыні» (абодва 1900).

Узбагаціў чэшскую паэзію новымі паэтычнымі формамі і вершаванымі памерамі. Пісаў апавяданні, эсэ, п’есы («Ноч на Карлштэйне», 1884; трылогія «Іпадамія», т. 1—З, 1883—90, у 1891 нап. музыка З. Фібіхам). Перакладаў на чэшскую мову Дантэ, Т. Таса, Л. Арыёста, Д. Байрана, Ф. Шылера, І. В. Гётэ, А. Міцкевіча і інш.

Remove ads

Беларускія пераклады

У 2017 годзе ў серыі «Паэты планеты» выйшла кніга выбраных твораў у перакладзе Лявона Баршчэўскага.

Зноскі

1. vital record Праверана 26 студзеня 2016.

2. Jaroslav Vrchlický // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Dr. Constant v. Wurzbach Vrchlický, Jaroslav // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 52. — S. 2.

4. Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.

5. abART Праверана 1 красавіка 2021.

6. BillionGraves — 2011.

7. Studenti pražských univerzit 1882–1945

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads