Яраслаў Пятровіч Мартынюк

украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яраслаў Мартынюк (нар. 20 лютага 1989, Вінніца, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца харкаўскага «Металіста 1925».

Хуткія факты Яраслаў Мартынюк, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачаў займацца футболам у родным горадзе Вінніца. Затым вучыўся ў львоўскім вучылішчы фізічнай культуры, дзе трэнерам быў Алег Родзін.

У чэмпіянаце Украіны дэбютаваў 19 лістапада 2006 года ў матчы «Чарнаморац»«Карпаты» (1:0), выйшаўшы на замену на 84 хвіліне. Да канца другой паловы сезона 2012/13 гуляў на правах арэнды за кіеўскі «Арсенал». Дэбютаваў у першым жа матчы вясновай часткі сезона ў гульні супраць днепрапятроўскага «Дняпра». У студзені 2015 года разарваў кантракт з «Карпатамі» і пакінуў каманду ў статусе свабоднага агента[2].

23 лютага 2015 года пасля прагляду падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[3]. Сезон 2015 распачаў асноўным апорным паўабаронцам гарнякоў, але пазней страціў месца ў складзе, стаў толькі выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона кантракт з паўабаронцам было вырашана не падаўжаць, і ў лістападзе 2015 года Мартынюк пакінуў «Шахцёр»[4].

У сакавіку 2016 года далучыўся да ўзбецкага «Алмалыка», а ў ліпені 2016 года стаў іграком кіпрскага «Эрміса», дзе выступаў на працягу трох гадоў. У ліпені 2019 года вярнуўся ва Украіну, далучыўшыся да першалігавага львоўскага «Руха», якому дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу.

У ліпені 2022 года перайшоў у харкаўскі «Металіст 1925».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У 2005—2008 гадах выступаў за юнацкія зборныя Украіны розных узростаў. У 2008 годзе выклікаўся таксама ў моладзевую зборную Украіны, але так і не з’явіўся на полі.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads